21 Красавік 2025

У Добрушскім раёне новы пракурор

Антон Сяргеевіч Бабылёў – ураджэнец горада Клімавічы Магілёўскай вобласці. Скончыў факультэт правазнаўства Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Юрыст.

Увесь перыяд працаваў у органах пракуратуры, пачынаючы з 2012 года быў памочнікам, старшым памочнікам пракурора Буда-Кашалёўскага раёна, затым – памочнікам пракурора Гомеля, пракурорам і старшым пракурорам аддзела пракуратуры Гомельскай вобласці. З 2018-га да красавіка 2025-га – намеснік пракурора Буда-Кашалёўскага раёна.

– Паспеў пазнаёміцца з раёнам, лічу давераны ўчастак складаным у сувязі з шырокім спектрам злачыннасці з улікам прыгранічча і становішчам на мяжы, – расказаў пракурор. – Ёсць недахопы і ў сферы аграпрамысловага комплексу.

Двума ключавымі напрамкамі работы на бліжэйшы час Антон Бабылёў лічыць нагляд за сферай АПК і зніжэнне агульнага вала злачыннасці.

– Неабходна заняцца выкараненнем прычын падзяжу буйной рагатай жывёлы, выпраўленнем сітуацыі па насычэнні кармавой базы і наступным выкананнем тэхналагічных рэгламентаў на месцах, – адзначыў ён. – У другім пытанні вядучую ролю адваджу суб'ектам прафілактыкі па мінімізацыі злачыннасці.