26 Красавік 2025

«Чарнобыль. Захоўваючы памяць»

26 красавіка 2025 года прадстаўнікі ўлады, работнікі працоўных калектываў, моладзь сабраліся каля памятнага знака адселеным вёскам Добрушскага раёна для ўдзелу ў мітынгу «Чарнобыль. Захоўваючы памяць», прысвечаным 39-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Гэтая дата застаецца сімвалам мужнасці, смутку і напамінам аб неабходнасці адказнага стаўлення да ядзернай бяспекі.

Катастрофа закранула кожнага пятага беларуса, а гераізм ліквідатараў прадухіліў яшчэ большыя наступствы. Праз 39 гадоў Беларусь шануе подзвіг ліквідатараў і працягвае працу па аднаўленні пацярпелых рэгіёнаў.

«За 39 гадоў Беларусь правяла маштабную працу па рэабілітацыі пацярпелых тэрыторый: будаўніцтва дарог, школ, газіфікацыя пасёлкаў».

«З 1990 года ў Беларусі рэалізавана 6 дзяржаўных праграм па пераадоленні наступстваў катастрофы, уключаючы медыцынскую дапамогу і сацыяльную абарону пацярпелых».

Няхай у нашых сэрцах жыве памяць, а на зямлі ніколі не паўторыцца падобная катастрофа.

photo 2025 04 26 20 20 41

photo 2025 04 26 20 20 41 2

photo 2025 04 26 20 20 43